September 5, 2005

Навошта гэты блог?

Filed under: America - Administrator @ 10:41 pm

Многія з вас, выпадкова ці не выпадкова патрапіўшы на гэту старонку, падумаюць: “Во, яшчэ адзін блог! Колькі ўжо можна!
Абсалютна слушна: колькі ўжо можна? Абрыдлі гэтыя пустыя, аднатыпныя блогі, дзе няма ні халеры нічога вартага і цікавага. Я таксама іх не зусім люблю, калі яны ня тычацца той тэматыкі, якая мяне ў дадзены момант хвалюе і цікавіць. Калі ж мне падабаецца якая-небудзь тэма - я хачу ведаць пра яе як найбольш. Таму я праводжу некаторы час, блукаючы па інтэрнэту, шукаючы, што хтосьці пісаў на гэтую тэму.
Прыклад: ноўтбукі… Хацеў набыць і перад тым, як зрабіць пакупку, прачытаў столькі на гэтую тэму! І на форумах, і ў блогах, і на сайтах вытвораў… Тое самае з музыкай, кіно, палітыкай. Калі гэта цікава, дык пра гэта пішуць. Часам суб’ектыўна, але з натхненьнем.
Магчыма, кагосьці з вас цікавіць Амэрыка. Магчыма, вы самі тут, альбо плянуеце паехаць. А можа вы проста мяне ведаеце асабіста і жадаеце даведацца, што ў мяне новага. Спадзяюся, гэты блог дапаможа з кантактаваньнем са мной. Шчыра кажучы, надакучыла пісаць мора аднатыпных е-мэйлаў, адказваючы на адны і тыя ж пытаньні. Вось і вырашыў зрабіць блог. Куды вас усіх і запрашаю. Гэта ня значыць, што я буду пісаць меней е-мэйлаў, але гэта значыць, што тут я больш шырока паспрабую асьвятляць тыя тэмы, якія цікавяць мяне асабіста, а таксама могуць зацікавіць і вас. Запрашаю зазіраць сюды час ад часу, пакідаць свае камэнтары, дыскутаваць, крытыкаваць, быць у кантакце!

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count