September 17, 2005

Пішыце камэнтары!

Filed under: Belarus - Administrator @ 9:59 pm

Увага! Цяпер можна пакідаць свае камэнтары. Баг выпраўлены. Цісьніце на “comments” i ўнізе можаце напісаць штосьці пад артыкулам.

Апранай блакітнае!

Filed under: America - Administrator @ 9:57 pm

Амэрыканскі футбол – адзін з найпапулярных відаў спорту ў ЗША. Сёньня пачатак футбольнага сэзону ў Чэйпэл Гіле. А 7-й гадзіне па ўсходне-атлянтычнаму часу унівэрсытэцкая каманда сыйдзецца на полі з камандай Ўісконсіну. На кампусе (ва ўнівэрсытэцкім гарадку) сапраўднае сьвята: канцэрты, пікнікі, сувеніры прадаюцца на кожным кроку. Па горадзе разьязджаюць машыны са сьцяжкамі з сымболікай UNC (University of North Carolina – Chapel Hill, далей я буду часта ўжываць гэты скарот). Усе тут такія патрыёты сваёй каманды, свайго штату. Амаль увесь горад сёньня апрануўся ў блакітнае, наш афіцыйны колер.
Прыкольна, але я ня ведаў, што колер Ўісконсіну чырвоны, і апрануў чырвоную майку. На кампусе на мяне сёньня глядзелі вельмі падазрона. Але хадзілі тут і ў чырвоным. Ўісконсінцы тут каля Carolina Inn наладзілі свой пікнік для выпускнікоў, прадавалі свае майкі. Сабралося шмат людзей сталага веку – былых студэнтаў Ўісконсіну.
Адзін з маіх прафэсараў Боб Стывенсан скончыў Ўісконсін, але на гульню вырашыў не ісьці – ці то з паліткарэктнасьці, ці то проста таму, што ягоная пасія – бэйсбол. Але гэта зусім іншая тэма…

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count