September 19, 2005

Вальжына Морт выступіць у Новым Ёрку

Filed under: America - Administrator @ 5:12 pm

25 верасьня ў Новым Ёрку адбудуцца два выступы беларускай скандальна вядомай паэткі Вальжыны Морт.
Цытую: “She will be reading Sunday September 25th, 2005 at 8 PM at the Cloister
Cafe, 238 East 9th St. along with poets Ange Mlinko and Anne Boyer
and Monday, September 26th, 2005 at 7:30 PM at the KGB Bar, 85 East 4th St.
along with Eva Salzman”. Інфармацыя паводле БАЗА.
Як не парадаксальна, але паэзію маёй калегі па бакаляўрскай спэцыялізацыі Вальжыны я адкрыў для сябе менавіта тут у Штатах. Апошні раз я нейкія падобныя пачуцьці меў, калі ўпершыню чытаў Хадановіча – клас, нарэшце белліт нарадзіла нешта арыгінальнае, нешта незаштампавана аднатоннае, нешта такое, што бы сячэ, б’е, прабівае сьцяну ў вакууме маразму. Какетлівы дзявочы суіцыд, як ахарактарызаваў Вальжыніны вершы Андрэй Хадановіч, прыносіць адназначна куды меньш змрочны, а нават радасны плён – яна выграе конкурс за конкурсам і выводзіць беларускую літаратуру з падземьмя багемных менскіх паэтычных клюбаў і сустрэчаў на міжнародную арэну.
Зноў цытата:
VALZHYNA MORT, POET
“Valzyhna Mort…can justly be described as a risen star of the international poetry world. Her poems have something of the incantatory quality of poets such as Dylan Thomas or Allen Ginsberg. But she is a true original.”
Kevin Higgins, Cuirt International Festival of Literature
“In the searing work of Valzhyna Mort, marvelously different in form and in delivery…dazzled all who were fortunate to hear her translations, and to be battered by the moods of the Belarus language which she is passionately battling to save from obscurity.”
The Irish Times
Вальжына, дзякуючы найперш сваёй англамоўнасьці, становіцца часткай сусьветнай літтусоўкі. Зусім не зьдзіўлюся, калі праз колькі год куды больш рэлевантна будзе гучаць ініцыятыва вылучыць на Нобэля менавіта яе, а не чарговага клясыка традыцыйнай закваскі.

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count