September 26, 2005

Бясплатна!

Filed under: America - Administrator @ 1:54 am

Такім чынам, я жыву ў Карбара, гарадку ў Паўночнае Караліне, каторы паводле “U.S. News and World Reports” лічыцца адным зь лепшых пяці гарадоў ЗША, дзе лепш за ўсё выходзіць на пэнсію.
Вучуся ў Чэйпэл Гіле, які канал “A & E” прызнаў другім лепшым горадам, дзе “ты маеш ад жыцьця ўсё”, а часопіс “Money” назваў лепшым горадам для жыцьця на поўдні. Карбара ў некаторых рэйтынгах лічыцца адным зь лепшых мейсцаў для жыхарства ва ўсёй Амэрыцы.
Праўда, тут спакойна, нізкі ўзровень злачыннасьці, высокі ровень адукаванасьці насельніцтва, а таксама дастаткова весела, бо Карбара, Чэйпэл Гіл, Дурам складаюць адзін такі квазі-мэгаполіс, каторы завецца “дасьледчыцкім трохкутнікам” ці проста Triangle.
Гэты ўікэнд азнаменаваўся тым, што мы з Говіндам (мой сусед па кватэры, родам з Індыі) дасталі кучу бясплатнай мэблі і нават бясплатны тэлевізар. Кабельнае ўключана ў кошт за кватэру, а таксама мы маем бясплатны хуткасны інтэрнэт, які тут неабходны ня толькі для падтрымкі камунікацыі, але і для вучобы. Напрыклад, каб падрыхтавацца да заўтрашняй клясы “Мэтады дасьледваньняў у масавай камунікацыі”, мне спатрэбілася залезьці ў адну акадэмічную онлайнавую базу данных, доступ да якой у мяне, як студэнта UNC бясплатны і прачытаць два атрыкулы на тэму цывільнай журналістыкі і ролі расы і полу ў выбары тэлепраграмаў.
Цяпер зьбіраюся глядзець камэдыю “Dude, where’s my car?”, каторую Говінд узяў у зноў жа бясплатным для нас пракаце DVD-дыскаў.
І дзе скажэце, баценька Ленін, камунізм?

Пакінуць камэнтар »

Пакуль камэнтароў няма.

RSS feed for comments on this post.

Пакіньце свой камэнтар

e-mail aдрас ня будзе паказаны, дазволеныя тэгі HTML: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>


Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count