October 2, 2005

Перамог Мілінкевіч

Filed under: Belarus - Administrator @ 3:13 pm

За Мілінкевіча прагаласавала 399 дэлегатаў, за Лябедзьку – 391. Такія вынікі другога туру галасаваньня. Кангрэс выканаў сваю задачу. Цяпер патрэбна, каб кааліцыя дэмакратычных сілаў не распалася, каб лідэры здолелі выканаць дадзеныя абяцаньні і ішлі на выбары адзінай камандай. Вельмі істотная тая дысцыпліна ў перадвыбарчым штабе, пра якую на Кангрэсе казаў Мілінкевіч.
Я думаю, што пара штабу адзінага кандыдата падумаць пра сайт. Вэб-старонка “Пяцёркі Плюс”, што выкарыстоўвалася падчас парляманцкіх выбараў, была ганьбай, як па зьместу, так і па дызайну.
Кандыдат у прэзыдэнты мусіць мець свой сайт. Гэта бясспрэчна.
Адзін з галоўных прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкае крэсла ў Польшчы Дональд Туск мае інтэрактыўны і якасна выкананы сайт з відэа ўступам.
У Амэрыцы набліжаюцца мясцовыя выбары і добрым тонам для кандыдатаў стала мець свой сайт, як правіла блог, дзе кандыдаты выказваюцца на самыя розныя тэмы. Гэта дазваляе ім хутка кантактаваць са сваімі выбарцамі і атрымліваць неабходны feedback.
Тры з васьмі кандыдатаў у гарадскую Раду Чэйпэл Хіла маюць свае блогі, каб сачыць за хадой кампаніі і падтрымліваць хуткі кантакт з насельніцтвам.
Калі будзе мець свой сайт кандыдат на прэзыдэнта Беларусі?

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count