October 10, 2005

Адкуль твой род?

Filed under: America - Administrator @ 4:35 am

Толькі што глядзеў амэрыканскі онлайн-тэлеканал ALTERNATIVE.NU. Там паказвалі шоў, якое можна празваць малабюджэтным “Аншлагам” па-амэрыканску.
Слухаў Кіру, адну з выступоўцаў, сьмяяўся зь яе жартаў… і раптам яна стала распавядаць пра сябе. Аказалася, што яна эмігравала ў ЗША, калі была зусім маленькай. І прыехала яна з Украіны. Даволі дасьціпна жартавала на эмігранцкую тэму. Вось прыклад ейных жартаў: “”Like most kids, my parents took me to Disneyland …not for the rides, for the lines. They assumed there’d be food at the end of them.”
Кіра Салтановіч вырасла ў Сан Францыска і стала камічным акторам.
Выступала на эстрадзе (як Петрасян), а таксама грала ў шоў “Дзяўчаты з дрэннымі паводзінамі” на тэлеканале “Oxygen”, зьяўлялася ў шоў “Jimmy Kimmel Live”, “3rd Rock From The Sun” і іншых.
Не забылася на сваю Радзіму. Добры прыклад для эмігрантаў, многія з каторых забыліся нават на месцазнаходжаньне сваёй краіны.
Наведаць сайт Кіры можна тут.

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count