October 12, 2005

Дзень унівэрсытэту

Filed under: America - Administrator @ 4:47 pm

studniaСёньня Ўнівэрсытэт Паўночнай Караліны – Чэйпэл Гіл (UNC) сьвяткуе сваю 212-ю гадавіну. У 1793 годзе быў закладзены падмурак Старой Студні (Old Well), які праз гады стаў сымбалем унівэрсытэту. UNC – найстарэйшы публічны ўнівэрсытэт Амэрыкі. Увесь кампус тут проста прасякнуты традыцыямі і легендамі.
Каб пашанцавала ў навучальным годзе, трэба перад пачаткам сэмэстру папіць са Старой Студні і загадаць жаданьне. Яно абавязкова збудзецца. Напрыклад, абітурыенты часта загадваюць жаданьне паступіць у UNC.
А сёньня каля культавага калодзежу зьбіраюцца выкладчыкі і выпускнікі ў традыцыйных акадэмічным мантыях. Колер мантыяў унівэрсытэту – блакітны. Колер школы журналістыкі – чырвоны. Таму выпукнікі школы будуць апранаць блакітныя мантыі з чырвонай акантоўкай.

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count