October 16, 2005

Ці здольныя беларусы на салідарнасьць?

Filed under: Belarus - Administrator @ 4:19 am

“Калі мы вырашылі вешаць памаранчовыя стрычкі”, - кажа адна знаёмая актывістка памаранчовай рэвалюцыі, - “мэта была паглядзець, ці сапраўды нас шмат. Павесіць стрычку – гэта не рызыкоўна. Калі б чалавек пабачыў, што ён адзін, ён бы стужку хутка прыбраў. І што мы пабачылі – тое, што нас шмат і што мы разам.”
Нагадаю, што Мікіта Сасім, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Мы помнім” Ірына Красоўская і вядомая журналістка Ірына Халіп заклікалі беларусаў 16 кастрычніка, то бок сёньня, а 20.00 пагасіць сьвятло і запаліць сьвечкі ў сваіх окнах на знак салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў.
Чаму я лічу, што акцыя “Салідарнасьць 16” важная? Бо лічу, што яна ў сваіх мэтах падобная да таго, што рабілі ўкраінцы. Трэба, калі заўгодна, праверыць адно аднаго на ўшывасьць. Паглядзець наколькі нашы суграмадзяне могуць быць салідарнымі, ці могуць адкінуць страх?
Пагасіць сьвятло і запаліць сьвечку варта ўжо толькі таму, каб праверыць, ці можам мы быць разам, ці можам перамагаць. Нават калі прыме ўдзел 5% насельніцтва Менску, на што спадзяюцца арганізатары, гэта ўжо будзе добры вынік ў беларускіх умовах.
У ЗША, дзе як кажа Сорас, нават ня любячы Буша, адкрытае грамадства, праяўляць салідарнасьць куды прасьцей. Студэнты UNC паказваюць яе падчас баскэтбольных і футбольных гульняў, носячы блакітную вопратку з сымболікай ВНУ.
Каб правесьці марш, пікет ці дэманстрацыю, тут даволі інтуітыўная форма падачы заяўкі. Калі прымае ўдзел невялікая колькасьць чалавек, дык дазволу зусім ня трэба. Каля Белага дома, ці не штодня нехта пікетуе.
У мяне адзін з суседзяў фарбай на сваёй машыне напісаў валікі лёзунг “Бушу імпічмэнт”.
Вялікую салідарнасьць амэрыканцы праявілі падчас “Катрыны”. Зьбіралі грошы, вопратку, прымалі ў сябе уцекачоў з пацярпелых рэгіёнаў.
Ці здольныя беларусы на салідарнасьць? 20:00 сёньня!

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count