October 22, 2005

Вайна “Франтоў”?

Filed under: Belarus - Administrator @ 1:05 am

У інтэрнэце зьявіўся новы афіцыйны сайт КХП БНФ, што узначальвае Зянон Пазьняк. Новы адрас “пазьнякоўцаў” у інтэрнэце - http://www.pbpf.org/ адрозьніваецца адной літарай ад адрасу сайту Партыі БНФ, якую ўзначальвае Вінцук Вячорка, - http://pbnf.org/. Наведнікі форумаў Tut.by ужо ахрысьцілі такі стан рэчаў “інфармацыйнай вайной”.
Раней афіцыйная старонка партыі Зянона Пазьняка разьмяшчалася па адрасе www.bpfs.boom.ru/, што выклікала ў многіх кпіны, бо сайт у дамэне “ru”. І вось нарэшце сайт пераехаў.
Новы дызайн выклікае прыемнае ўражаньне. Калі ацэньваць працу дызайнэраў і кантэнт-мэнэджмэнт рэсурсаў, “пазьнякоўцы” выграюць у гэтай бітве.
Дызайн вэб-рэсурсу КХП БНФ належыць Юрасю Міхеду, а падтрымку ажыцьцяўляе Зьміцер Пракапенка. Выглядае хатняя старонка насычана і прыемна, а галоўнае – зьмястоўна.
Сайт БНФ “Адраджэньня” прайграе як дызайнам, так і зьместам, бо тытульная старонка вітае нас некалькімі аднарадковымі спасылкамі на навіны, не зусім дасьціпна падабранымі шрыфтамі, кучай гузікаў, якія выглядалі б добра на рэгіянальным навінным ці этнаграфічным рэсурсе, але не на старонцы адной з найбольш уплывовых партыяў краіны. Галоўная старонка выглядае гола, пуста і нецікава.
Прыхільнікі Пазьняка ўвогуле пачалі актыўную кампанію ў інтэрнэце. Ёсьць сайты www.zianonpazniak.de, www.bielarus.net, каторыя рэпрэзэнтуюць Зянонава бачаньне беларускай сітуацыі. Выкуплены нават дамен http://www.pazniak.com/, але сайт не працуе.
На сайтах, што падтрымліваюць лінію КХП БНФ, ідзе вельмі жорсткая крытыка апазыцыі, аб’яднанай вакол Аляксандра Мілінкевіча.
Сайту адзіны кандыдат пакуль ня мае. З партыяў, што падтрымалі Мілінкевіча, дасюль найбольш актыўна ў інтэрнэце працуе Аб’яднаная грамадзянская партыя, але на сваім вэбсайце пэрсоне адзінага кандыдата пакуль шмат увагі не надае.

4 камэнтары »

  1. praverka? ci pracuje

    Comment by Пятрусь — October 23, 2005 @ 1:37 pm

  2. Вітаю цябе, паважаны Андрусь!

    Быў рады наведаць твой блёг.

    Асбаліва цікавым для цябе можа быць на сайце http://www.zianonpazniak.de/ разьдзел Творчасьць.

    Мне асабліва спадабаліся наступныя кнігі.

    Зянон. Вялікае Княства. http://www.zianonpazniak.de/publications/creation/grandduchy.htm

    Зянон. Глёрыя Патрыя.
    http://www.zianonpazniak.de/publications/creation/gloriapatria.htm

    Паведамі калі ласка свой мыл, як з табой зьвязацца.

    Пятрусь

    Comment by Пятрусь — October 23, 2005 @ 1:46 pm

  3. Цікава, а что гэта за аппазыцыя яднаецца вакол Мілінкевіча?
    Лябедзька, Вячорка……..? Ізноў лахатрон адбываецца…..
    На мой погляд толькі КХП-БНФ зараз ў аппазыцыі

    Comment by Vitayt — October 25, 2005 @ 10:00 pm

  4. Я не сьцьвярджаў бы так катэгарычна. Відавочна ёсьць два палітычныя полюсы - Лукашэнка і Пазьняк. Паміж імі ёсьць вялікая колькасьць грамадзянаў, што на дадзеным этапе не гатовыя ўспрымаць ні адну, ні другую пазыцыю. Яны будуць вызначаць наступныя выбары. Магчыма, Мілінкевіч зможа іх перацягнуць на свой бок. Магчыма, Лукашэнка здолее авалодаць сітуацыяй. Але ня бачу мэханізму, як Зянон можа на наступных выбарах перамагчы. Такая палітычная рэальнасьць.

    Comment by Administrator — October 25, 2005 @ 10:44 pm

RSS feed for comments on this post.

Пакіньце свой камэнтар

e-mail aдрас ня будзе паказаны, дазволеныя тэгі HTML: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>


Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count