November 4, 2005

Паміж Хэлоўінам, Эўразьвязам і Акрэсьціна

Filed under: Belarus, America - Administrator @ 4:39 am

Амэрыка сьвяткавала Хэлоўін. У Чэйпэл Гіле па ацэнках паліцыі ў цэнтры гораду “бясіліся” 50 тысячаў дэманаў, монcтраў, пачвараў і жывёлаў. Амаль як у Бабруйску :) . www.babruisk.com стаў фактычна хоўм пэйджам “ньюсьпіку” сучаснай інтэрнэт генэрацыі постсавецкага сьвету. А Чэйпэл Гіл стаў месцам найбольшага фэстывалю Хэлоўіну ва ўсіх паўднёва-усходніх штатах Амэрыкі. Сьвята нібыта падонкаў і жывёлаў, але ёсьць у ім і сямейны прысмак. “Trick or treat” – файная традыцыя, калі дзеці ходзяць па кватэрах і пужаюць гаспадароў. Дэманчыкаў трэба ўлагоджваць цукеркамі.
Людзі традыцыйна апраналі маскі герояў сваіх улюбёных фільмаў і мультфільмаў, а таксама палітыкаў. Былі і групавыя выступы і танцы: піраты, прыхільнікі Харэ Крышны, трусы (як з Плэйбою). Паглядзець рэпартажы са сьвяткаваньня можна на сайтах лякальнай прэсы. Невялічкі відэасюжэт пра Хэлоўін у Чэйпэл Гіле ёсьць на сайце газэты “News & Observer”.
Беларускі “Хэлоўін” фігуральна адбываецца штодня. Зусім ня весела цяпер Міколу Астрэйку, Аляксандру Бондараву і Эніры Браніцкай, каторыя знаходзяцца у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна, дзе адбываюць арышт, бо спрабавалі правесьці ўстаноўчы сход і зарэгістраваць “Партнэрства” афіцыйна. Незарэгістраваная ініцыятыва мае на мэце незалежнае назіраньне за выбарамі. Але такое, як бачым, ўладам не патрэбна.
Скончыць хочацца на высокай ноце: Бжэзіньскі заявіў, што Беларусь войдзе ў Эўразьвяз. У пэрспэктыве. Вось толькі колькі гэтую пэрспэктыву чакаць давядзецца?

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count