November 7, 2005

Простая мішэнь?

Filed under: Belarus - Administrator @ 10:21 pm

хакэрыУзламалі сайт Рэсурсовага цэнтру “Барміца”. Падобна на тое, што гэта справа рук не беларусаў, а хутчэй за ўсё бразыльскіх хакераў. Для іх гэта забава. Магчыма, трэніроўка перад нечым больш масштабным.
“Барміца” была зробленая на “Мамбе”, папулярнай сістэме кіраваньня кантэнтам, якая была спачатку нібы непераможная, упэўнена заваёўвала ўсё новых і новых прыхільнікаў. Але кампанія Miro International Pty Ltd, якая ў свой час працавала над ёй, а потым выпусьціла птушку на волю, злавіла беднага падросшага птаха зноў і пасадзіла ў клетку, то бок вярнула сабе правы, ці, дакладней, праявіла вялікую цікавасьць да свайго ўласнага (ніба) прадукта.
Вось толькі большасьць распрацоўшчыкаў, якія працавалі над Мамбай, не захацелі камэрцыялізацыі і сышлі. І хуценька нарадзілі новы прадукт – Джумлу, якая пакуль практычна нічым ня розьніцца ад Мамбы, бо ёй фактычна і зьяўляецца. Але ўжо дзьве сістэмы пакрысе пачынаюць рухацца ў розныя бакі.
Як на адной, так і на другой зроблена ня мала складаных карпаратыўных сайтаў і інтэрнэт крамаў. А перад тым як стаць сапраўдным хакерам, чаму б не папрактыкавацца на котках – сайтах малых НДА дзе-небудзь у якойсьці Беларусі, якая халера ведае дзе знаходзіцца і невядома, што зь сябе ўяўляе.
“Няма працы? Няма грошай? Няма будучыні?” – піша Time Asia, - “Ну тады вы можаце, напрыклад, стаць хакерам. Філіпіны сталі раем для завёрнутых кампутарных праграмераў”.
Толькі ў мінулым годзе звыш 40 філіпінскіх сайтаў былі ўзламаныя, сярод якіх былі і рэсурсы нацыянальнага флёту, паветраных сіл, папурялны партал Yehey.com і кампутаровы каледж AMA.
Пару гадоў назад каля пяці дзён не працавалі некаторыя вэб-рэсурсы і Ўнівэрсытэту Паўночнай Караліны. Але не вядома, ці гэта было па прычыне атакі кампутарных злачынцаў. У любым выпадку атак на амэрыканскія сайты адбываецца шмат.
Напрыклад, вышэй згаданая Бразылія мае сваіх адмыслоўцаў. Група бразыльскіх хакэраў “Prime Suspectz” узламала чатыры сайты Microsoft. Чым ня “role models” дзеля перайманьня для маладых і гарачых?
У Беларусі, як і ва ўсім сьвеце, хакінг мае і палітычныя адценьні. Шмат разоў зьнішчаліся ці спынялі сваю працу апызыцыйныя сайты з-за хакінгавых атакаў. Узламваліся сайты і грамадскіх арганізацыяў, уключна зь Беларуска-Амэрыканскай Асацыяцыяй (БАЗА). І я тут нават ня згадваю блякаваньні URL-адрэсаў і іншыя інтэрнэт цуды, што назіраюцца ў Беларусі падчас выбарчых кампаніяў.
Беларускія кампутаровыя geeks цэляць ня толькі на ўнутранага “ворага”, але часам атакуюць сайты амэрыканскіх ці заходнеэўрапейскіх кампаніяў, пра што неаднаразова паведамляла прэса.
Для некага “Барміца” стала простай мішэньню. Магчыма, занадта простай, каб зрабіць наступны неабдуманы крок і наблізіць сябе альбо да лёгкай нажывы, альбо да турэмнай камэры.

Пакінуць камэнтар »

Пакуль камэнтароў няма.

RSS feed for comments on this post.

Пакіньце свой камэнтар

e-mail aдрас ня будзе паказаны, дазволеныя тэгі HTML: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>


Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count