Незаўважныя выбары
Учора ў Амэрыцы былі выбары. Нью-Джэрсі і Вірджынія прагаласавалі за губернатараў-лібералаў, а Нью-Йорк пераабраў рэспубліканца Блумберга на другі тэрмін. Каліфорнія “пракаціла” прапановы Шварцэнэгера – “тэрмінатар” ня так упэўнена трымаецца ў палітыцы, як у кіно, дзе Шварц амаль заўсёды непераможны.
У Чэйпэл Гіле пытаньнем нумар адзін на выбарах быў рост унівэрстытэту і ўзаемадачыненьні UNC і гораду. Яўка была нізкая. Дзень выбараў быў працоўным, ды і не сказаць, што шмат народу праяўляля вялікую ахвоту ісьці на выбарчыя ўчасткі. Куды больш важныя выбары чакаюцца ў наступных годзе, так званыя “mid-term elections”, на якіх будзе вырашацца, якая партыя будзе мець большасьць у Палаце прадстаўнікоў і Сэнаце, а таксама будуць вызначаныя новыя губэрнатары ў 36 штатах.
