November 9, 2005

Незаўважныя выбары

Filed under: America - Administrator @ 11:05 pm

Амэрыканскія выбарыУчора ў Амэрыцы былі выбары. Нью-Джэрсі і Вірджынія прагаласавалі за губернатараў-лібералаў, а Нью-Йорк пераабраў рэспубліканца Блумберга на другі тэрмін. Каліфорнія “пракаціла” прапановы Шварцэнэгера – “тэрмінатар” ня так упэўнена трымаецца ў палітыцы, як у кіно, дзе Шварц амаль заўсёды непераможны.
У Чэйпэл Гіле пытаньнем нумар адзін на выбарах быў рост унівэрстытэту і ўзаемадачыненьні UNC і гораду. Яўка была нізкая. Дзень выбараў быў працоўным, ды і не сказаць, што шмат народу праяўляля вялікую ахвоту ісьці на выбарчыя ўчасткі. Куды больш важныя выбары чакаюцца ў наступных годзе, так званыя “mid-term elections”, на якіх будзе вырашацца, якая партыя будзе мець большасьць у Палаце прадстаўнікоў і Сэнаце, а таксама будуць вызначаныя новыя губэрнатары ў 36 штатах.

Пакінуць камэнтар »

Пакуль камэнтароў няма.

RSS feed for comments on this post.

Пакіньце свой камэнтар

e-mail aдрас ня будзе паказаны, дазволеныя тэгі HTML: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>


Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count