November 29, 2005

Xто дыскрэдытуе нашу краіну?

Filed under: Belarus - Administrator @ 6:19 am

Такім чынам, за дыскрэдытацыю Беларусі цяпер можна будзе патрапіць за краты?.. Вось толькі ці ўдумваліся аўтары закона, што насамрэч значыць само гэтае слова?
Вельмі сумняюся, што эўрапейскія ці амэрыканскія структуры робяць свае высновы аб становішчы ў нашай краіне выключна па ацэнках нашых апазыцыйных палітыкаў ці грамадскіх дзеячоў.

У Беларусі (пакуль яшчэ) дзейнічаюць дыпляматычныя місіі як ЗША, так і многіх краінаў Эўразьвязу. Там працуюць ня толькі консульскія адзьдзелы, але ёсьць і аналітыкі, службоўцы, што ацэньваюць стан рэчаў у Беларусі зь першакрыніцы.
Напрыклад, амбасада Злучаных Штатаў, я ўпэўнены, адсочвае зьмест навінных перадачаў БТ, ОНТ, СТВ і ЛАДу, праглядае і дзяржаўны друк. Зрэшты, супрацоўнікі выходзяць са сваіх абмасадаў, бачаць сваімі вачыма разьвіты “рынкавы сацыялізм” ці пэўна ўжо хутчэй таталітарызм, які афармляецца ў Беларусі.
У іх ёсьць выдатная магчымасьць параўнаць тое, што яны назіраюць па-за межамі сваіх офісаў, з тым, што Лукашэнка кажа з тэлеэкранаў і што друкуе дзяржаўная прэса і паказвае нацыянальнае тэлебачаньне.
Можа наступным лягічным крокам будзе загадаць амбасадарам не пакідаць будынкаў сваіх дыпляматычных місіяў… а так, не дай бог на якога апазыцыянэра нарвуцца… ды той ляпне штосьці ня тое. Ці можа ўвогуле выгнаць усіх дыпляматаў, а межы абнесьці высокім мурам і калючым дротам? І не пускаць нікога за межы! Вось Хому выпусьцілі, а цяпер такі рэзананс падняўся! Каму гэтая лішняя ўвага да “нас” трэба?
Каму гэта трэба? Ды кожнаму! Акрамя хіба тых, хто насамрэч дыскрэдытуе нашу краіну.

Пакінуць камэнтар »

Пакуль камэнтароў няма.

RSS feed for comments on this post.

Пакіньце свой камэнтар

e-mail aдрас ня будзе паказаны, дазволеныя тэгі HTML: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>


Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count