З НОВЫМ ГОДАМ!
Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьнi свае хвалы.
Дай спор у працы, штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.
Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!
Паслухаць у фармаце mp3.
Сёньняшні нумар “Ўошынгтон Пост” надрукаваў вялікі матэрыял пра Ірыну Віданаву, якае навучаючыся ў Амэрыцы, рэдагуе часопіс “Студэнцкая Думка”, які цяпер папаў у “няміласьць” у лукашэнкаўскай Беларусі.
