Тваръ саюзу
Аб’яднаемся?
Як вы пішаце лацінкай, калі яна ў вас не ўсталяваная? Абсалютная большасьць ужывае запазычаныя з розных моваў камбінацыі літараў sh, sz, ці лішнія знакі s<, c’, s”…
Мяне асабіста гэта раздражняе.
Пакуль што найлепшае, што, як я лічу, было прыдумана, пісаць так, як я ніжэй прадубляваў вось гэты самы тэкст.
Jak vy pisacie lacinkaj, kali jana u vas nie ustalavanaja? Absalutnaja bolsasc uzyvaje zapazycanyja z roznych movau kambinacyi litarau sh, sz, ci lisnija znaki s<, c’, s”…
Pakul sto najlepsaje, sto, jak ja licu, bylo prydumana, pisac tak, jak ja pisu zaraz.
Ale, chalera, ustalujcie ž urešcie rešt łacinku, kali chočacie joj pisać. Heta nia ciažka!

Хто яшчэ ня чуў, раю паслухаць гурт “Belarus”, які ня мае ніякага дачыненьня да нашае краіны.
Гурт грае прыемныя, мэлядычныя, эпічныя песьні. Як хваляцца на сваім сайце, іх апошнім часам параўноўваюць з Snow Patrol, Athlete and Thirteen Senses, Jeff Buckley, Rufus Wainwright and Radiohead.
“Belarus” зьявілася на пачатку ХХІ стагодзьдзя і адразу звалася “Spacehopper”.
Самотнік ‘Silent Film’ быў выпушчаны на оксфардскай фірме Shifty Disco ў 2003, стаўшы найхутчэй прадаванай кружэлкай лэйблу. Песьня круцілася па Radio 1 і гурт выступаў у жывую на музычным шоў Gideon Coe’s 6. Оксфардская “Belarus” выглядае на чарговую каманду з зорнымі пэрспэктывамі, піша playlouder.com.
Паслухаць гурт, хоць трохі, можна тут.
Удзячнасьць rydelu, за тое, што раскапаў “небеларускую Беларусь”.
Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here