“Вострая Брама”
Нядаўна выйшла кніга Дубаўца “Вострая Брама” з эсэямі з аднайменнай праграмы, што выходзіць на беларускай “Свабодзе” па нядзелях.
Магчыма, некалі ў несьвядомым маленстве я быў у Вільні. Але ніколі мне пакуль не даводзілася перасякаць мяжу з незалежнай краінай Літвой. Ніколі ў маім жыцьці не было і віленскага пэрыяду. Дакладней, віленскі пэрыяд у маім жыцьці ёсьць нечым пэрманэнтным, а вось “вільнюскага пэрыяду” ў мяне не было. Вільня малюецца нечым лірычным, гожым і вартым павагі. Вільня для мяне – горад-муза, нешта такое, у чым ня хочацца расчароўвацца. Чытаць далей…
