Happy Holidays!
Вакацыі! Сёньня зрабіў апошнюю прэзэнтацыю і здаў апошнія паперы. Між іншым, у Амэрыцы ўжо ва ўсю адчуваецца набліжэньне Калядаў. Хоць і ёсьць некаторыя сьмешныя моманты, з гэтым зьвязаныя. Ой, гэтая рэлігійная талерантнасьць! Па-мойму, яна ўжо пераходзіць пэўныя межы.
Напрыклад, прадстаўнік выканаўчых уладаў Кінг Каўнці Сіэтла Рон Сімс даслаў супрацоўнікам цыдулку з просьбай не казаць “Merry Christmas”, каб быць “рэлігійна нэўтральнымі”. Сваім учынкам, слава Богу, ён выклікаў толькі сьмех.
У Ўісконсіне клеркі муніцыпалітэту загадалі зьняць рэлігійныя ўпрыгожваньні з галоўнай каляднай елкі штату. Пачакайце, якая “калядная елка”? Пра што вы кажаце? Знаёмая ўсім нават па савецкіх падручніках Christmas tree, шмат дзе ператвараецца ў “holiday” tree. А замест “Merry Christmas” часта цяпер пачуеш “Happy Holidays”.
Тэму “наездаў” на Каляды закрануў кансэрватыўны аналітык FOX News Біл О’Райлі, практычна абвінаваціўшы ў вайне з Калядамі лібэральнага коміка Джона Сьцюарта, што вядзе Daily Show на Comedy Central. На што Сьцюарт адказаў наступным чынам. Прыкольна. Вось толькі Каляды заставацца павінны Калядамі.
