December 19, 2005

Цікавасьць да Беларусі - наша справа

Filed under: Belarus, America - Administrator @ 7:43 am

Мясцовая газэта “News & Observer” надрукавала матэрыял “Belarus tries curbs on Internet” пра тое, якія цікавыя законы прымаюцца ў Беларусі. Чытаць тут. Прыблізна пра тое самае чытайце ў сёньняшнім нумары New York Times.
Увага да нашай краіны павялічваецца. Часам выпадкова сустракаесься са звычайнымі амэрыканцамі, якія даволі няблага абазнаныя ў тым, што адбываецца ў Беларусі. Увага да нашай краіны мусіць павялічыцца натуральным чынам, бо як ніяк тры месяцы да выбараў.
Наіўна было чакаць таго, што іх прызначаць у ліпені. Гэта пара вакацыяў, гародаў, ад’езду студэнтаў да бацькоў у рэгіёны. Гэта час адпачынку, калі моладзь асабліва цяжка будзе кантраляваць, будзе немагчыма загадаць галасаваць датэрмінова, прызначыць пары на дзень пасьля выбараў.
Сакавік выгадны ўладам яшчэ і практычным супадзеньнем з парляманцкай кампаніяй ва Ўкраіне, якая пагражае адцягнуць у чарговы раз увагу ад падзеяў у Беларусі. Выбары ў нас так рана не прагназаваў швэцкі журналіст Тобіяс Люнгваль, які неаднойчы быў у нашай краіне і напісаў кнігу “Control - Report from Belarus” аб нашай палітычнай рэчаіснасьці. Тобіяс мае свой блог, на якім піша аб Беларусі. Цяпер ён у нас пэрсона нон грата. На некаторыя пытаньні, што ён задае, беларусам адказваць не зусім бясьпечна. Напрыклад, як адказаць на пытаньне, ці варта Эўразьвязу ўводзіць супраць нашай краіны санкцыі? З новым законам за няправільны адказ можна адправіцца адпачываць на даволі доўгі тэрмін. Вось толькі ці можа быць тут слушны адказ? Я, прыкладам, цяпер не ў Беларусі, але гэта было б больш, чым амаральным учынкам жадаць эканамічных цяжкасьцяў сваім суграмадзянам. Але не выключаю, што калі “санкцыі” беларускіх уладаў супраць грамадзянскай супольнасьці дасягнуць пэўнае крытычнае масы, Эўразьвяз пойдзе на жорсткія меры. І пойдзе не таму, што нехта недзе там нагаварыў пра Беларусь ня тое, а таму што іншых спосабаў уплываць на нашыя ўлады ЭЗ ужо ня будзе бачыць.
Сайт Люнгваля англамоўны, якасьць артыкулаў сапраўды высокая. Раю занесьці сабе ў “blogroll”.
У адрозьненьне ад швэцкага знаўцы Беларусі, рэвалюцыйны блогер з Вашынгтону wolny ужо за дзень да абвяшчэньня даты галасаваньня прадказаў, калі прызначаць выбары. Аўтар блогу жыве і вучыцца ў Амэрыцы, але keeps a close look на падзеі ў Беларусі. Большасьць блогу ў беларускай мове, але часам зьяўляюцца і англамоўныя і расейскамоўныя посты.
Адзін з маіх улюбёных англамоўных блогаў на беларускую тэму - br23.net. Рэгулярна абнаўляецца, па-свойску, цікава.
Яшчэ адзін цікавы праект - http://pleite.blogspot.com/. Ёсьць яшчэ энная колькасьць вартых увагі блогаў, арыентаваных на замежную публіку.
Блогі – гэта ўсё ж ня сродкі масавай інфармацыі, прынамсі не зусім. Прынамсі пакуль. Але з набліжэньнем выбараў асьвятленьне нашых падзеяў для сусьветнай грамадскасьці ёсьць таксама важнай задачай. Нават калі ты блогер. Сьвет мусіць ведаць, каб нас зразумець, каб нас пачуць.

2 камэнтары »

  1. Добры дзень!
    Маю пытанне - дзе ў Менску знаходзіцца кантора, аб якой Вы пісалі ў артыкуле аб навучанні ў ЗША?

    Дзякуй.

    Comment by Уладзімер — December 19, 2005 @ 9:45 pm

  2. American Center? http://www.amcenter.by/
    Унізе старонкі адрас.

    Comment by Administrator — December 19, 2005 @ 10:03 pm

RSS feed for comments on this post.

Пакіньце свой камэнтар

e-mail aдрас ня будзе паказаны, дазволеныя тэгі HTML: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>


Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count