Nie lękajcie się
Калядныя вакацыі – час падводзіць вынікі года мінулага. Чым запомніўся мне 2005-ты? Напэўна, адной з галоўных падзеяў году было абраньне Юшчанкі. Мне давялося быць на ягонай інаўгурацыі ў Кіеве 23 студзеня. Ніколі не забуду, як мы караскаліся на засьнежаны пагурак на Майдане ля маста, каб лепш пабачыць герояў Памаранчавай рэвалюцыі – Юшчанку і Цімашэнку. Не забуду тую незабыўную атмасфэру сьвята, як людзі плакалі, сьпяваючы “Ще не вмерла Україна” і назіраючы як у паветра выпускаюць сотні галубоў з памаранчавымі стрычкамі і такога ж колеру безьліч балёнікаў. Не забуду тыя тыдні, што правёў ва Ўкраіне падчас іх змаганьня за свабоду, за дэмакратыю. Чытаць далей…
