December 31, 2005

З НОВЫМ ГОДАМ!

Filed under: Belarus - Administrator @ 9:14 pm

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьнi свае хвалы.

Дай спор у працы, штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.

Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!

Паслухаць у фармаце mp3.

І.Сурвіла: “З глыбіні сэрца жадаю ўсім нам стацца вольнымі”

Filed under: America - Administrator @ 4:40 am

Ivonka SurvillaПраз Радыё “Свабода” Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла прывітала беларусаў і павіншавала ўсіх нас з Новым годам.
Паслухаць аўдыёзапіс можна тут.
P.S.: Вось каго я хацеў бы бачыць прэзыдэнтам Беларусі! Спадзяюся прыйдзе час, калі Рада БНР здолее вярнуцца на вольную Радзіму.

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count