January 31, 2006
January 25, 2006
January 23, 2006
unity of opposition
Цікавая рэч, калі ў Google падаць запыты “unity of opposition”, “unity of oppositional forces”, “unified opposition” то пашукавік у першых шэрагах выкіне згадкі пра беларускую апазыцыю. Альбо добра піярымся, альбо сьвет ад нас гэтага чакае. Вось толькі ці ёсьць гэтае адзінства?
January 21, 2006
Пра вечнае

На двары 66 градусаў па Фарэнгейту. Не хачу лічыць, але гэта крыху меней 20 па Цэльсію. Бачу народ ходзіць у цішотках. Нагадаю, што я ў Паўночнай Караліне, а гэта штат на паўднёвым усходзе ЗША, 1 гадзіна лёту ад Вашынгтону.
А ў Беларусі каля -35. Такіх маразоў ужо даўна не было. Чатыры чалавекі загінулі. На Віцебшчыне, адкуль я родам зіма сябе праяўляе асабліва брутальна. У некаторых кватэрах, як мне сказалі, тэмпэратура ўпала да 9 градусаў. А дзе-нідзе яшчэ і подпісы зьбіраюць. Украінцы мерзьлі на Майдане, але так прахалодна не было. Нават блізка. Калі шукаць у гэтым нейкія знакі звыш, то што гэта нейкі тэст, пасланы беларусам ад Усявышняга? Чытаць далей…
January 16, 2006
God Who Wasn’t There
Паглядзеў “God Who Wasn’t There”. Нечым стылістыкай нагадвае Азаронка і Мура. Але і такое варта глядзець, бо пытаньні сапраўды фільм задае, на якія адказаць толкам ніхто ня можа.
Дзень амэрыканскай салідарнасьці
Для Амэрыкі у гэтым годзе 16 студзеня дзень салідарнасьці таксама. Гэта выходны дзень, Дзень Марціна Лютэра Кінга, які сьвяткуецца на трэці панядзеляк студзеня.
Як актуальна гучаць ягоныя словы:
- ” I have a dream…
I have a dream that one day little black boys and black girls will be able to join hands with little white boys and white girls as sisters and brothers
I have a dream today”
Вось і нашай разьяднай нацыі як ніколі трэба падумаць пра салідарнасьць і адзінства.
Weekend Movies
Сёньня ў мяне быў сапраўдны дзень кіно. Паглядзеў аж тры фільмы: “Penguin Walk”, “Interpreter” і “Brokeback Mountain”.
Напэўна, найцікавейшая з гэтых стужак апошняя. Поўная трагізму, часам камічнасьці гэта гісторыя патаемнага, забароненага каханьня двох… пастухоў авечак Джэка Тўіста і Эніса Дэл Мара. Цікавая суквецьце мачаізму культуры каўбояў і гомасэксуальных зносінаў, што як ня цяжка здагадацца пад табу ў кансэрватыўнай каўбойскай грамадзе. Таму і канец у гісторыі нешчасьлівы. Тўіста брутальна забіваюць. Апошняя сцэна фільма – Эніс глядзіць на куртку Джэка і плача. Чытаць далей…
January 15, 2006
Падпісацца за Мілінкевіча можна ў Вашынгтоне
У наступны панядзелак 16-га студзеня ля амбасады Рэспублікі Беларусь у ЗША (г. Вашынгтон, акруга Калямбія) зь 9-ай гадзіны раніцы да 5-ай гадзіны ўвечары адбудзецца пікет у падтрымку Дня Салідарнасьці. Таксама прыблізна з 12-ай да 3-яй гадзіны будзе праходзіць збор подпісаў на вылучэньне Аляксандра Мілінкевіча ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Подпісы зьбірае сябра ініцыятыўнай групы Сяржук Сакалоў-Воюш. Калі вы хочаце падпісацца за Аляксандра Мілінкевіча на тэрыторыі ЗША, але ня можаце ўдзельнічаць у пікеце, калі ласка, паведаміце, як з вамі можна скантактавацца.
Усе жадаючыя падпісацца за Аляксандра Мілінкевіча падчас пікету АБАВЯЗАНЫЯ мець іхнія пашпарты.
Інфармацыя паводле Wolnaha
ЗЫ: Вось мапа, як дабрацца да амбасады.
Мэнсан і Эмінэм жанатыя
Два сьпявака, што шакавалі амэрыканскі музычны эстэблішмэнт на працягу апошніх гадоў, Мэрылін Мэнсан (сапраўднае імя Браян Ўорнэр) і Эмінэм (альбо як маці назвала Маршал Мэтэрс) ажаніліся. Першы пабраўся шлюбам з зоркай бурлеску і фэтышу Дытай Фон Ціз ужо каля месяца таму, а другі аднавіў свае зносіны са сваёй ужо сусьветна вядомай Кімбэрлі, якую ён сам у сваіх песьнях і праславіў на ўвесь сьвет, маляўніча апісаўшы, калі не памыляюся, двойчы, як яе забівае. Але сцэна сцэнай, а ад каханьня нікуды не падзенесься.

Дыта Ван Ціз для Мэнсана, як і Кім для Эмінэма, ёсьць натхненьнем і не аднойчы зьяўлялася ў ягоных кліпах. Паглядзім, ці астыне сцэнічны пал шок-музыкантаў. Хоць я слаба ўяўляю іх абодвух у ролі звычайных сем’янінаў
.

