Вакол кіно

У першы дзень Новага году паглядзеў у SouthPoint-e “Producers”. Файны фільм. Усім раю, але лепш за ўсё адшукаць арыгінал. Такое кіно вельмі складана перакладаецца, бо гэта нават больш Брадвэйскае шоў, чым звычайная галівудская стужка. Рэакцыя залі была больш чым пазытыўнай. Людзі аплядыравалі. Што ня скажаш пра “King Kong-a” ці “Munich”. Па-мойму гэтыя два фільмы задаўгія, хоць кожны зь іх варты таго, каб паглядзець.
На вакацыях падпісаўся на Netflix. Цяпер мне DVD прыходзяць на дом. Магу трымаць колькі заўгодна за невялікую фіксаваную месячную абаненцкую плату. “No late fees” – файны прынцып Netflix-y. Верагодна, з ім і з падобнымі онлайн-сэрвісамі (кшталту Blockbuster) усё цяжэй і цяжэй канкураваць традыцыйным відэа-пракатам. Адзін такі ёсьць за 80 мэтраў ад маёй кватэры, але куды зручней замаўляць онлайн.
