January 13, 2006

Новы сэмэстар

Filed under: America - Administrator @ 4:19 am

Duke ChapelУчора пачаўся новы сэмэстар. Для мяне ён быў асабліва цікавым, бо я меў заняткі і ва ўнівэрсытэце Паўночнай Караліны, і ў Д’юку.
Параўноўваць пакуль не бяруся, але розьняцца дзьве школы хаця б архітэктурна. Калі UNC збудаваны ў стылі, што мне асабіста нагадвае клясыцызм і адначасна зьяўляецца традыцыйным для амэрыканскага поўдня, Duke мае псэўдагатычныя будынкі. Схаваны між лесу, адзін з найпрэстыжных універаў Амэрыкі патыхае Эўропай, падаецца больш змрочным, нават крыху д’ябальскім :) … Ну хаця б таму, што сымбаль Д’юку д’ябал. Хоць і ня мае гэта нічога супольнага з рэлігіяй. Зрэшты, мае. Але з іншага боку. Калі Ўнівэрсытэт Паўночнае Караліны больш сьвецкі, прынамсі ня мае нейкай выразна рэлігійнай афарбоўкі, дык цэнтрам Д’юку высотны Duke Chapel, царква. А мае заняткі па палітычных навуках адбываюцца ў будытку Gray, што належыць Divinity School, якая спэцыялізуецца на багаслоўі, тэалёгіі. І знаходзіцца яна справа ад згаданай царквы. У ёй можна сказаць сэрца ўнівэрсытэту. Чытаць далей…

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count