Падпісацца за Мілінкевіча можна ў Вашынгтоне
У наступны панядзелак 16-га студзеня ля амбасады Рэспублікі Беларусь у ЗША (г. Вашынгтон, акруга Калямбія) зь 9-ай гадзіны раніцы да 5-ай гадзіны ўвечары адбудзецца пікет у падтрымку Дня Салідарнасьці. Таксама прыблізна з 12-ай да 3-яй гадзіны будзе праходзіць збор подпісаў на вылучэньне Аляксандра Мілінкевіча ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Подпісы зьбірае сябра ініцыятыўнай групы Сяржук Сакалоў-Воюш. Калі вы хочаце падпісацца за Аляксандра Мілінкевіча на тэрыторыі ЗША, але ня можаце ўдзельнічаць у пікеце, калі ласка, паведаміце, як з вамі можна скантактавацца.
Усе жадаючыя падпісацца за Аляксандра Мілінкевіча падчас пікету АБАВЯЗАНЫЯ мець іхнія пашпарты.
Інфармацыя паводле Wolnaha
ЗЫ: Вось мапа, як дабрацца да амбасады.

Два сьпявака, што шакавалі амэрыканскі музычны эстэблішмэнт на працягу апошніх гадоў, Мэрылін Мэнсан (сапраўднае імя Браян Ўорнэр) і Эмінэм (альбо як маці назвала Маршал Мэтэрс) ажаніліся. Першы пабраўся шлюбам з зоркай бурлеску і фэтышу Дытай Фон Ціз ужо каля месяца таму, а другі аднавіў свае зносіны са сваёй ужо сусьветна вядомай Кімбэрлі, якую ён сам у сваіх песьнях і праславіў на ўвесь сьвет, маляўніча апісаўшы, калі не памыляюся, двойчы, як яе забівае. Але сцэна сцэнай, а ад каханьня нікуды не падзенесься.
