January 15, 2006

Мэнсан і Эмінэм жанатыя

Filed under: America - Administrator @ 2:18 am

Ivonka SurvillaДва сьпявака, што шакавалі амэрыканскі музычны эстэблішмэнт на працягу апошніх гадоў, Мэрылін Мэнсан (сапраўднае імя Браян Ўорнэр) і Эмінэм (альбо як маці назвала Маршал Мэтэрс) ажаніліся. Першы пабраўся шлюбам з зоркай бурлеску і фэтышу Дытай Фон Ціз ужо каля месяца таму, а другі аднавіў свае зносіны са сваёй ужо сусьветна вядомай Кімбэрлі, якую ён сам у сваіх песьнях і праславіў на ўвесь сьвет, маляўніча апісаўшы, калі не памыляюся, двойчы, як яе забівае. Але сцэна сцэнай, а ад каханьня нікуды не падзенесься.
Ivonka Survilla
Дыта Ван Ціз для Мэнсана, як і Кім для Эмінэма, ёсьць натхненьнем і не аднойчы зьяўлялася ў ягоных кліпах. Паглядзім, ці астыне сцэнічны пал шок-музыкантаў. Хоць я слаба ўяўляю іх абодвух у ролі звычайных сем’янінаў :) .

Пакінуць камэнтар »

Пакуль камэнтароў няма.

RSS feed for comments on this post.

Пакіньце свой камэнтар

e-mail aдрас ня будзе паказаны, дазволеныя тэгі HTML: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>


Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count