January 16, 2006

Weekend Movies

Filed under: America - Administrator @ 3:55 am

Ivonka SurvillaСёньня ў мяне быў сапраўдны дзень кіно. Паглядзеў аж тры фільмы: “Penguin Walk”, “Interpreter” і “Brokeback Mountain”.
Напэўна, найцікавейшая з гэтых стужак апошняя. Поўная трагізму, часам камічнасьці гэта гісторыя патаемнага, забароненага каханьня двох… пастухоў авечак Джэка Тўіста і Эніса Дэл Мара. Цікавая суквецьце мачаізму культуры каўбояў і гомасэксуальных зносінаў, што як ня цяжка здагадацца пад табу ў кансэрватыўнай каўбойскай грамадзе. Таму і канец у гісторыі нешчасьлівы. Тўіста брутальна забіваюць. Апошняя сцэна фільма – Эніс глядзіць на куртку Джэка і плача.
Фільм атрымаў воплескі ня толькі гледачоў, якіх сёньня ў кінатэатры Varsity была поўная заля, але і крытыкаў. Не зьдзіўлюся, калі “Brokeback Mountain” атрымае некалькі Оскараў.
Што да другіх двох фільмаў, яны выйшлі раней, і мабыць, шмат хто зь імі ўжо пасьпеў пазнаёміцца.
“Penguin Walk” – цудоўны дакумэнтальны фільм пра цяжкое жыцьцё пінгвінаў, зьняты пры ўдзеле французскага Canal-a Plus.
“Interpreter” займальны фільм зь Ніколь Кідман і Шонам Пэнаў. Забаўна, што здымкі адбываліся сярод іншага і ў будынку ААН у Новым Ёрку. Як мне сёньня сказалі, гэта першы раз калі Арганізацыя аб’яднаных нацыяў дазволіла ў сябе здымаць мастацкае кіно.
Заўтра ў ЗША выходны – Дзень Мартына Лютэра Кінга, а ў Беларусі Дзень Салідарнасьці. Не забудзьцеся а 20:00 пагасіць сьвятло на 15 хвілінаў і запаліць сьвечку. Будзьма салідарнымі!

Пакінуць камэнтар »

Пакуль камэнтароў няма.

RSS feed for comments on this post.

Пакіньце свой камэнтар

e-mail aдрас ня будзе паказаны, дазволеныя тэгі HTML: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>


Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count