Першы сьнег!
Гэта нешта неверагоднае, але ў нас (Чэйпэл Гіл, Паўночная Караліна) пайшоў сьнег. Ну, ён адразу растае, пачынаўся ўвогуле з дажджу… Але гэта сьнег!
А ў Беларусі, кажуць, пацяплела.
Гэта нешта неверагоднае, але ў нас (Чэйпэл Гіл, Паўночная Караліна) пайшоў сьнег. Ну, ён адразу растае, пачынаўся ўвогуле з дажджу… Але гэта сьнег!
А ў Беларусі, кажуць, пацяплела.

Сёньня быў на цікавым баскэтбольным матчы. Georgia Tech вяла ўсю першую палову. UNC адставалі аж на 20 ачкоў, але ў другім тайме нашых як падмянілі - можа трэнэр сказаў, што з каманды павыкідвае
, ці заля больш эмацыйна падтрымлівала сваіх. І нашы выйгралі зь лікам 82-75.
Зоркай гульні быў першакурсьнік Тайлер Хэнсбраў (Tyler Hansbrough), які прынёс Tar Heels цэлых 40 ачкоў (!) - гэта рэкорд па выніковасьці на пляцоўцы Сьміт Цэнтар.
У канцы матча каралінская традыцыйная песьня гучала сапраўды ўзьнёсла. Ехалі дамоў са знаёмым спэцыяльным аўтобусам, які развозіў заўзятараў. На апошнім прыпынку ўсе разьвітваліся дружнымі воклічамі ў пыдтрымку сваёй улюбёнай каманды.
Мультыплікатар Марк Фіёры намаляваў цікавую флэш-пародыю на пашукавікі, што самацэнзуруюць свой кантэнт і гэтым дапамагаюць дыктатурам. Глядзець тут.

Сёньня паглядзеў “Schultze Gets the Blues”. Каб я склаў сьпіс 5-ці самых нецікавых фільмаў, што мне даводзілася глядзець, ён бы там заняў пачэснае мейсца. Большую палову кадраў можна было б выкінуць бяз страты сюжэту.
Праўда, асабліва і сюжэтнай лініі ў гэтым фільме я ня ўбачыў.

“В мире от курения ежегодно умирают 5 миллионов человек, в России - от 300 до 500 тысяч человек. На сегодняшний день в России курящими являются 63% взрослого населения и 50% подростков”, - паведаміў намесьнік старшыні камітэту Дзярждумы па ахове здароўя, акадэмік РАМН Мікола Герасіменка.
Атрымліваецца - кожны дзясяты, што памірае ў сьвеце ад паленьня, - расеец.
Інфармацыя паводле NNM.ru
Не магу цалкам абыйсьці тэму карыкатуры Мухамада, што спачатку была надрукаваная ў дацкай газэце. Здавалася, што яна застанецца незаўважанай, але прайшоў некаторы час і вогнішча разгарэлася так, што цяпер гэта тэма №1 (у тым ліку і на форумах Tut.by). На кожным занятку абмяркоўваем, на blackboard-е па адным прадмеце сам удзельнічаю ў даволі гарачай дыскусіі. Маё стаўленьне такое: ніхто і нішто не павінна замінаць творчаму самавыяўленьню мастака, літаратара, аніматара, рэжысэра. Тым больш няслушным мне падаюцца абвінавачваньні кагосьці ў блюзнэрстве, амаральнісьці, зьнявазе нейкага канону, стоду. Чытаць далей…


Ня ведаю, ці сочыце вы за выбарчай кампаніяй ва Ўкраіне, але цікава, хто там пераможа.
На выбары ідуць самыя розныя сілы, блёкі, партыі. Ідэалёгіі, праграмы і стаўленьне да Памаранчовай рэвалюцыі дужа адрозьніваюцца.
Падтрыманы Юшчанкам Блёк Барыса Алійніка і Міхаіла Сіроты, як і беларускі прэзыдэнт, марыць пра сваю сіліконавую даліну:

Чаму большасьць беларусаў ня любяць амэрыканскі футбол? Ён нічым ня горшы за эўрапейскі, хоць і мае больш складаныя правілы. Зрэшты, пытаньне стаўлю няслушна. Як яго любіць, калі яго ТВ не паказвае, ды й не гуляюць у яго ў нас. Любы спорт фармуецца, як неад’емная частка культуры, традыцыі. Хоць і ўплываць на прэфэрэнцыі людзей можна. Ну вось, прыкладам, падабаецца Лукашэнку хакэй – лядовыя палацы, як грыбы, пазьяўляліся пасьля дажджу.
Быў бы яму даспадобы амэрыканскі футбол, глядзіш, БРСМ наладзіў бы моладзевую футбольную лігу (МФЛ). Але ня лёс. Ну нічога.
Я таксама яшчэ зусім нядаўна ў гэтым спорце анічога не разумеў. Але ў Амэрыцы не магчыма прайсьці паўз гэтай часткі іх культуры. Вось некалькі дзён таму са сваімі знаёмымі пад піва і чыпсы я паглядзеў галоўную падзею года ў амэрыканскім футболе – Super Bowl. Спачатку падавалася, ей Богу, што выйграе Сіэтл, але Pittsburgh Steelers рулілі на полі ў другім тайме. Ды і сярод заўзятараў прыхільнікаў апошніх было значна больш.
Не было часу пісаць гэтымі днямі. Але ня толькі быў загружаны вучобай, але і так офлайнавымі справамі. Напрыклад, наведаў прыгожы горад Ўінстан Салем, дзе стаіць зьменшаная вэрсія Empire State Building, а таксама ёсьць рэканструкцыя паселішча мараваў і цудоўны музэй цацак. Здымкі можна паглядзець Чытаць далей…
Nia viedaju, jak u mianie chapiła ciarpieńnia, moža biełaruskaja “talerantnaść” spracavała, ci prosta Zimoŭski žoh svaimi pytańniami, ale siońnia ja pahladzieŭ usio tak zvanaje interviju A. Łukašenki biełaruskim telekanałam.
Adkryćciaŭ nijakich dla siabie nie zrabiŭ, chiba tolki čarhovy raz pačuŭ pra toje, što žyvu ŭ samaj varožaj Biełarusi (čytaj Łukašenku) krainie. Pa słovach biełaruskaha prezydenta, USA padbuchtorvajuć Eŭropu presinhavać siniavokuju RB. Maŭlaŭ, va ŭsim hetym daŭleńni Ameryka vinavataja.
Akramia taho, znajšoŭ na sajcie BT mahčymaść prahladać novuju prahramu kanała – adyjozny Zimoŭski viarnuŭsia ŭ eter. Jahonaje novaje “show” “Жесткий разговор” – heta remake prahramy BBC “Hard Talk”, jakuju ja časam lublu pahladzieć za vastryniu pytańniaŭ. Versija BT pačynajecca vielmi padobna, navat zastaŭka nahadvaje aryhinał, ale voś što idzie paśla jaje, zasmučaje. Niama z čym paraŭnoŭvać. Choć treba zaŭvažyć, najbolš vojstryja pytańni padčas vyšej zhadanaha interviju Łukašenku zadavaŭ mienavita Zimoŭski. Jon nieadnarazova fakusavaŭ temu manaloha prezydenta na apazycyi, unutranych i źniešnich vorahach. Heta ažyŭlała Łukašenkaŭ speech i prymušała mianie adarvacca ad čytańnia knižki.
Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here