February 3, 2006

Каб грамадству дасьпець да “public judgment”, ёсьць каля 40 дзён

Filed under: Belarus, America - Administrator @ 5:36 am

Public JudgmentРыхтую дыскусію па кнізе “Coming to Public Judgment. Marking Democracy Work in a Complex World” Дэніэля Янкеловіча. Атрымаўшы адукацыю ў Гарвардзе і Сарбоне, гэты “галоўны амэрыканскі дасьледнік грамадскае думкі” – аналяг нашага Манаева :) – напісаў цікавую рэч, якая акуальная ня толькі для ЗША, але і для Беларусі.
Аўтар лічыць, што існуе разрыў паміж якаснымі высновамі экспэртаў і павярховымі меркаваньнямі грамадскасьці. Але акрамя стандартных “public opinions” Янкеловіч бачыць больш высокую стадыю “public judgments”. Грамадскія суджэньні – гэта вышэйшы ровень абазнанасьці публікі, які дазваляе якасна зьмяняць рэчаіснасьць, супольна вырашаць тую ці іншую праблему.
У аўтарытарных краінах, як у нас, “публічныя суджэньні” увогуле справа праблематычная. Ёсьць экспэрты, палітолягі, філёзафы, навукоўцы, ды нават мясцовыя ўлады, якія кажуць (альбо патаемна мяркуюць) аб неабходнасьці зьмены вышэйшай улады ў Беларусі. І разам з тым, ёсьць грамадства, што, калі карыстацца тэрміналёгіяй Янкеловіча, адстае ад экспэртных ацэнак.
Рана ці позна думкі гэтых дзьвюх даволі далёкіх адна ад аднэй групаў супадуць і становішча зьменіцца. Аўтар “Публічных суджэньняў” пісаў, што на гэта часам патрэбныя многія дзесяцігодзьдзі. Нават у Амэрыцы экспэртам спатрэбілася болей за 20 гадоў, каб перадаць шырокай грамадскасьці клопат і нават страх перад стратай канкурэнтназдольнасьці ЗША на сусьветным рынку.
На тое каб беларускаму грамадству дасьпець да “public judgment”, ёсьць каля 40 дзён. Ці здолеем?

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count