February 11, 2006

На папулярную тэму

Filed under: Belarus, America - Administrator @ 8:11 pm

religious diversityНе магу цалкам абыйсьці тэму карыкатуры Мухамада, што спачатку была надрукаваная ў дацкай газэце. Здавалася, што яна застанецца незаўважанай, але прайшоў некаторы час і вогнішча разгарэлася так, што цяпер гэта тэма №1 (у тым ліку і на форумах Tut.by). На кожным занятку абмяркоўваем, на blackboard-е па адным прадмеце сам удзельнічаю ў даволі гарачай дыскусіі. Маё стаўленьне такое: ніхто і нішто не павінна замінаць творчаму самавыяўленьню мастака, літаратара, аніматара, рэжысэра. Тым больш няслушным мне падаюцца абвінавачваньні кагосьці ў блюзнэрстве, амаральнісьці, зьнявазе нейкага канону, стоду.
Хрысьціяне куды больш цярпімыя ў гэтым сэнсе. Хоць гэта не заўжды было так. Сама наша гісторыя складаецца з войнаў, разьні, паляваньня на вядзьмароў – усё на аснове рэлігійнай нецярпімасьці. У сучасным хрысьціянскім сьвеце мы прызвычаіліся да блюзнэрства – ёсьць цэлыя жанры ў музыцы, кіно, літаратуры, якія альбо зьневажаюць царкву і Бога, альбо проста акцэнтуюць увагу на цёмным, змрочным, патаемным, жывёлным.
Адзін зь вядучых беларускіх філёзафаў Валянцін Акудовіч, жыў бы дзе ў арабскім сьвеце, атрымаў бы фатву за сваю творчасьць адназначна. У нашым талерантным сьвеце максымум, на што ён можа разьлічваць, дык гэта на крытыку інтэлектуалаў-вернікаў.
Ёсьць, канешне, асобы ці творы, што выклікаюць рэзкую рэакцыю Ватыкану, а часам і праблемы з-за сваёй дужа антырэлігійнай пазыцыі. Мэрылін Мэнсан атрымліваў шмат сьмяротных пагрозаў, Дэн Браўн, каторы напісаў “Код ДаВінчы”, быў асуджаны (ці прасьцей кажучу, скрытыкаваны) рознымі рэлігійнымі групамі, але прыкладаў такога яўнага прэсінгу на творцаў з іншымі поглядамі, прынамсі, у ЗША не адчуваецца. Тут зарэгістраваныя нават дзьве сатанінскія царквы, каторыя абсалютна легальна існуюць і нават ня плацяць падаткі.
Магчыма, камусьці з вас гэта падасца нэгатыўнай праявай заходняй дэмакратыі, але як я лічу, гэта наадварот прыклад цярпімасьці да розных поглядаў і вераваньняў.

3 камэнтары »

  1. Słuchaj, a čamu Мухамад, a nie Mahamet? Niešta ŭ našaj movie źmianiłasia, i my pryniali baŭharskuju formu?

    Comment by Zołak — February 12, 2006 @ 6:11 am

  2. Ščyra kažučy ja pasłuhoŭvaŭsia traśliteracyjaj z ahielskaha Muhammad. Mabyć, nia maju racyi, ale ci ty dakładna ŭpeŭnieny, što słušna Mahamet?

    Comment by Administrator — February 12, 2006 @ 6:17 am

  3. Va ŭsiakim razie ja nie sustreŭ nivodnaha biełaruskaha słoŭnika, u jakim była b forma Muhammad, Мухамад. A Mahamet fihuruje.

    Comment by Zołak — February 16, 2006 @ 11:29 am

RSS feed for comments on this post.

Пакіньце свой камэнтар

e-mail aдрас ня будзе паказаны, дазволеныя тэгі HTML: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>


Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count