March 17, 2006

Ня бойцеся!

Filed under: Belarus - Administrator @ 6:16 am

Прыходзь

Вось разумныя парады хто яшчэ не чытаў - http://za-svabodu.info/1903.html

March 14, 2006

Салідарнасьць!

Filed under: Belarus - Administrator @ 5:08 am

March 6, 2006

Разам!

Filed under: Belarus - Administrator @ 5:06 am

Апошнім часам не было часу пісаць на беларускамоўную сэкцыю гэтага блогу – вучоба, выбары (у сваёй дасьледчай працы я канцэнтруюся ў асноўным на нашай цяпершняй кампаніі), офлайнавыя справы. Нерэгулярна, але куды часьцей я пішу ў англамоўную частку, дзе закранаю выключна выбарчую тэматыку. Але як будзе больш вольнага часу, абяцаю час ад часу пісаць і сюды.

Некалькі хвілінаў таму быў уручаны галоўны Оскар – за лепшы фільм гэтага году. Я ўзрадаваны, што ім стаў фільм “Сутыкненьне”, вельмі глыбокі і захапляльны, цяжкі і філязофскі твор Мастацтва зь вялікай літары пра тое, як розныя культуры, цывілізацыі сутыкаюцца на вуліцах Лос Анджэлесу. Як сваечасова выйшаў гэты фільм, калі зноў усплыў забыты “clash of civilizations” (нават Зімоўскі ўзгадаў, а Кофі Анан заклікаў да “альянсу цывілізацыяў”).

Беларусь – край таксама, дзе ня ўсё так спакойна, і наша славутая “талерантнасьць” часам уяўляецца ня больш, чым савецкім мітам. У грамадстве нашым няма адзінства. Мы сапраўды разьбітыя бы на полюсы дзяржаўнай прапагандай, якая (а не апазыцыя) штурхае грамадства на радыкалізацыю, на вуліцу, на майдан.

У мяне чытачы гэтага блогу пыталіся, чаму я падтрымліваю Мілінкевіча. Напэўна найперш таму, што я веру, што ён можа аб’яднаць народ – гэта палітык не канфліктны, не байструк, мае добрую біяграфію, адукацыю. І я ўпэўнены ў ім, як у чалавеку. Мне падабаецца, што ён выйграў на Кангрэсе, які быў аб’яўлены даўна – любы ахвотнік мог у ім удзельнічаць. Чаму Казулін пайшоў самастойна? Нават калі ён такі харызматык, што здаецца, што ён б’е паміж вачэй Лукашэнку, ён б’е па Мілінкевічу, а ніяк не па ППРБ сваімі тэлевыступамі. Я шмат месяцаў таму казаў, і дагэтуль лічу, што кандыдат павінен быць адзін – усё і ўсе (жывыя і мёртвыя) павінны працаваць на яго. Грамадства мусіць аб’яднацца, палітыкі павінны праявіць тую славутую талерантнасьць дзеля агульнай перамогі. Сумна, што некаторыя аналітыкі, палітыкі, блогеры гэтага не разумеюць.

Нічога з выбараў не атрымаецца, калі Мілінкевіч будзе казаць “Ідзіце на пляц”, а Казулін – “Я супраць рэвалюцыяў”. Ніякага другога туру ня будзе, на які спадзяюцца Лябедзька і Грыб. Мілінкевіч быў аб’яднаў большасьць структураў і астатнім трэба было б напоўніцу, самаахвярна і самааддана працаваць на яго, а не фармаваць “трэцюю сілу”.

У Беларусі ў гэты месяц дзеіцца гісторыя – некаторыя стануць героямі, некаторых будуць памятаць як антыгерояў. Казулін ужо стаў героям, ён праявіў нечуваную адвагу. Але ці вядзе яна да агульнай перамогі? “Сутыкненьне”, што атрымала “Оскара”, мае выдатную канцоўку, дзе людзі пачынаюць разумець, што ў гэтым складаным сьвеце розных інатэсаў і культураў, трэба суіснаваць разам, бо інакш – параза, інакш трагедыі, сьмерць, вайна…

Я спадзяюся, што беларусы здолеюць адкінуць страх, разьяднанасьць і зьнявер’е і выйдуць 19 сакавіка на пляц, як заклікаў Мілінкевіч. Выйдуць і прывядуць сваіх знаёмых, сяброў і сваякоў. І хай Мілінкевіч, і Казулін, і ўсе-ўсе-ўсе, каму не абыякавая Беларусь, стаяць на гэным пляцы поплеч. Бо толькі разам можна адстаяць будучыню Беларусі. І калі людзей будзе шмат я сумняюся, што сілавікі пайдуць супраць уласнага народу. І гэты жудасны рэжым страху і маны абрынецца, сыйдзе і мінулае, як чорная старонка нашай найноўшай гісторыі.

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count