May 28, 2006

Memorial Day Motorcycle Rally

Filed under: Belarus - Administrator @ 9:44 pm

Толькі што вярнуўся са шпацыру па амэрыканскай сталіцы. Патрапіў на даволі цікавую імпрэзу - Memorial Day Motorcycle Rally, дзе вэтэраны розных амэрыканскіх войнаў ды і проста байкеры з розных канцоў ЗША асядлаўшы сваіх мэталічных коней рабілі ганаровае кола вакол Вашынгтонскага мола. Вось некалькі здымкаў, якія я зрабіў сёньня.
2

1

April 23, 2006

Рэч Паспалітая – 2?

Filed under: Belarus - Administrator @ 6:15 pm

Няма часу апошнім часам пісаць. Крыху падтрымліваю англамоўную вэрсію гэтага блогу. Хто ўмее чытаць на мове Шэксьпіра і Джорджа Буша, калі ласка, запрашаю сюды.
Тых, каго цікавіць геапалітыка нашага ўсходне-эўрапейскага рэгіёну, можа прывабіць наступны аналіз “Что нам делать с Россией? Восточные интересы Украины и концепция “двух осей” Юрыя Раманенкі з Інстытуту глябальных стратэгіяў Украіны. Вось невялічкі ўрывак:

    Украина при поддержке США должна приступить к формированию блока государств из стран Восточной Европы, прежде всего, Белоруссии, Польши и Литвы, для создания своеобразной «транзитной конфедерации», которая будет контролировать весь поток товаров, энергоресурсов, людей и информации, идущих в направлении Европа Россия и обратно. Условно назовем ее «Речь Посполитая – 2» Это и есть первая, вертикальная ось, создание которой должны инициировать Украина.

Цікава, але, як па мне, дужа футурыстычна.

March 17, 2006

Ня бойцеся!

Filed under: Belarus - Administrator @ 6:16 am

Прыходзь

Вось разумныя парады хто яшчэ не чытаў - http://za-svabodu.info/1903.html

March 14, 2006

Салідарнасьць!

Filed under: Belarus - Administrator @ 5:08 am

March 6, 2006

Разам!

Filed under: Belarus - Administrator @ 5:06 am

Апошнім часам не было часу пісаць на беларускамоўную сэкцыю гэтага блогу – вучоба, выбары (у сваёй дасьледчай працы я канцэнтруюся ў асноўным на нашай цяпершняй кампаніі), офлайнавыя справы. Нерэгулярна, але куды часьцей я пішу ў англамоўную частку, дзе закранаю выключна выбарчую тэматыку. Але як будзе больш вольнага часу, абяцаю час ад часу пісаць і сюды.

Некалькі хвілінаў таму быў уручаны галоўны Оскар – за лепшы фільм гэтага году. Я ўзрадаваны, што ім стаў фільм “Сутыкненьне”, вельмі глыбокі і захапляльны, цяжкі і філязофскі твор Мастацтва зь вялікай літары пра тое, як розныя культуры, цывілізацыі сутыкаюцца на вуліцах Лос Анджэлесу. Як сваечасова выйшаў гэты фільм, калі зноў усплыў забыты “clash of civilizations” (нават Зімоўскі ўзгадаў, а Кофі Анан заклікаў да “альянсу цывілізацыяў”).

Беларусь – край таксама, дзе ня ўсё так спакойна, і наша славутая “талерантнасьць” часам уяўляецца ня больш, чым савецкім мітам. У грамадстве нашым няма адзінства. Мы сапраўды разьбітыя бы на полюсы дзяржаўнай прапагандай, якая (а не апазыцыя) штурхае грамадства на радыкалізацыю, на вуліцу, на майдан.

У мяне чытачы гэтага блогу пыталіся, чаму я падтрымліваю Мілінкевіча. Напэўна найперш таму, што я веру, што ён можа аб’яднаць народ – гэта палітык не канфліктны, не байструк, мае добрую біяграфію, адукацыю. І я ўпэўнены ў ім, як у чалавеку. Мне падабаецца, што ён выйграў на Кангрэсе, які быў аб’яўлены даўна – любы ахвотнік мог у ім удзельнічаць. Чаму Казулін пайшоў самастойна? Нават калі ён такі харызматык, што здаецца, што ён б’е паміж вачэй Лукашэнку, ён б’е па Мілінкевічу, а ніяк не па ППРБ сваімі тэлевыступамі. Я шмат месяцаў таму казаў, і дагэтуль лічу, што кандыдат павінен быць адзін – усё і ўсе (жывыя і мёртвыя) павінны працаваць на яго. Грамадства мусіць аб’яднацца, палітыкі павінны праявіць тую славутую талерантнасьць дзеля агульнай перамогі. Сумна, што некаторыя аналітыкі, палітыкі, блогеры гэтага не разумеюць.

Нічога з выбараў не атрымаецца, калі Мілінкевіч будзе казаць “Ідзіце на пляц”, а Казулін – “Я супраць рэвалюцыяў”. Ніякага другога туру ня будзе, на які спадзяюцца Лябедзька і Грыб. Мілінкевіч быў аб’яднаў большасьць структураў і астатнім трэба было б напоўніцу, самаахвярна і самааддана працаваць на яго, а не фармаваць “трэцюю сілу”.

У Беларусі ў гэты месяц дзеіцца гісторыя – некаторыя стануць героямі, некаторых будуць памятаць як антыгерояў. Казулін ужо стаў героям, ён праявіў нечуваную адвагу. Але ці вядзе яна да агульнай перамогі? “Сутыкненьне”, што атрымала “Оскара”, мае выдатную канцоўку, дзе людзі пачынаюць разумець, што ў гэтым складаным сьвеце розных інатэсаў і культураў, трэба суіснаваць разам, бо інакш – параза, інакш трагедыі, сьмерць, вайна…

Я спадзяюся, што беларусы здолеюць адкінуць страх, разьяднанасьць і зьнявер’е і выйдуць 19 сакавіка на пляц, як заклікаў Мілінкевіч. Выйдуць і прывядуць сваіх знаёмых, сяброў і сваякоў. І хай Мілінкевіч, і Казулін, і ўсе-ўсе-ўсе, каму не абыякавая Беларусь, стаяць на гэным пляцы поплеч. Бо толькі разам можна адстаяць будучыню Беларусі. І калі людзей будзе шмат я сумняюся, што сілавікі пайдуць супраць уласнага народу. І гэты жудасны рэжым страху і маны абрынецца, сыйдзе і мінулае, як чорная старонка нашай найноўшай гісторыі.

February 18, 2006

Першы сьнег!

Filed under: Belarus - Administrator @ 6:46 pm

Гэта нешта неверагоднае, але ў нас (Чэйпэл Гіл, Паўночная Караліна) пайшоў сьнег. Ну, ён адразу растае, пачынаўся ўвогуле з дажджу… Але гэта сьнег!
А ў Беларусі, кажуць, пацяплела.

February 11, 2006

500 000 чалавек памірае штогод у Расеі ад паленьня

Filed under: Belarus - Administrator @ 10:52 pm

не паліць

“В мире от курения ежегодно умирают 5 миллионов человек, в России - от 300 до 500 тысяч человек. На сегодняшний день в России курящими являются 63% взрослого населения и 50% подростков”, - паведаміў намесьнік старшыні камітэту Дзярждумы па ахове здароўя, акадэмік РАМН Мікола Герасіменка.

Атрымліваецца - кожны дзясяты, што памірае ў сьвеце ад паленьня, - расеец.

Інфармацыя паводле NNM.ru

На папулярную тэму

Filed under: Belarus, America - Administrator @ 8:11 pm

religious diversityНе магу цалкам абыйсьці тэму карыкатуры Мухамада, што спачатку была надрукаваная ў дацкай газэце. Здавалася, што яна застанецца незаўважанай, але прайшоў некаторы час і вогнішча разгарэлася так, што цяпер гэта тэма №1 (у тым ліку і на форумах Tut.by). На кожным занятку абмяркоўваем, на blackboard-е па адным прадмеце сам удзельнічаю ў даволі гарачай дыскусіі. Маё стаўленьне такое: ніхто і нішто не павінна замінаць творчаму самавыяўленьню мастака, літаратара, аніматара, рэжысэра. Тым больш няслушным мне падаюцца абвінавачваньні кагосьці ў блюзнэрстве, амаральнісьці, зьнявазе нейкага канону, стоду. Чытаць далей…

Пра сіліконавую даліну мараць ня толькі беларусы

Filed under: Belarus - Administrator @ 7:21 pm

12

Ня ведаю, ці сочыце вы за выбарчай кампаніяй ва Ўкраіне, але цікава, хто там пераможа.
На выбары ідуць самыя розныя сілы, блёкі, партыі. Ідэалёгіі, праграмы і стаўленьне да Памаранчовай рэвалюцыі дужа адрозьніваюцца.
Падтрыманы Юшчанкам Блёк Барыса Алійніка і Міхаіла Сіроты, як і беларускі прэзыдэнт, марыць пра сваю сіліконавую даліну:

    Голова партії Андрій Колодюк переконаний: «Реалізація ініціативи «Українська Силіконова Долина» є головним завданням сьогодення! Ми знаємо всі проблеми, пов’язані із процесом реалізації цієї ініціативи, та механізми їх подолання. Блок має весь необхідний для цього інтелектуальний та людський потенціал». Лідер партії «Інформаційна Україна» Андрій Колодюк також зазначив, що відповідальність за реалізацію цього проекту тепер несе Президент. «Україна має достатній негативний досвід щодо підписання чи проголошення різних заяв, які залишаються лише на папері. Ми не маємо право на помилки. Україна має всі шанси стати конкурентоспроможною. І реалізація «Української Силіконової Долини» є першим, але досить важливим кроком на шляху до цього», – заявив керівник «Інформаційної України».

February 5, 2006

Zimoŭski žoh

Filed under: Belarus, America - Administrator @ 3:12 am

ЗимовскийNia viedaju, jak u mianie chapiła ciarpieńnia, moža biełaruskaja “talerantnaść” spracavała, ci prosta Zimoŭski žoh svaimi pytańniami, ale siońnia ja pahladzieŭ usio tak zvanaje interviju A. Łukašenki biełaruskim telekanałam.
Adkryćciaŭ nijakich dla siabie nie zrabiŭ, chiba tolki čarhovy raz pačuŭ pra toje, što žyvu ŭ samaj varožaj Biełarusi (čytaj Łukašenku) krainie. Pa słovach biełaruskaha prezydenta, USA padbuchtorvajuć Eŭropu presinhavać siniavokuju RB. Maŭlaŭ, va ŭsim hetym daŭleńni Ameryka vinavataja.
Akramia taho, znajšoŭ na sajcie BT mahčymaść prahladać novuju prahramu kanała – adyjozny Zimoŭski viarnuŭsia ŭ eter. Jahonaje novaje “show” “Жесткий разговор” – heta remake prahramy BBC “Hard Talk”, jakuju ja časam lublu pahladzieć za vastryniu pytańniaŭ. Versija BT pačynajecca vielmi padobna, navat zastaŭka nahadvaje aryhinał, ale voś što idzie paśla jaje, zasmučaje. Niama z čym paraŭnoŭvać. Choć treba zaŭvažyć, najbolš vojstryja pytańni padčas vyšej zhadanaha interviju Łukašenku zadavaŭ mienavita Zimoŭski. Jon nieadnarazova fakusavaŭ temu manaloha prezydenta na apazycyi, unutranych i źniešnich vorahach. Heta ažyŭlała Łukašenkaŭ speech i prymušała mianie adarvacca ad čytańnia knižki.

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count