February 16, 2006

Tar Heels зрабілі Джорджыю Тэх!

Filed under: America - Administrator @ 3:46 am

Тар Хілз

Сёньня быў на цікавым баскэтбольным матчы. Georgia Tech вяла ўсю першую палову. UNC адставалі аж на 20 ачкоў, але ў другім тайме нашых як падмянілі - можа трэнэр сказаў, што з каманды павыкідвае :) , ці заля больш эмацыйна падтрымлівала сваіх. І нашы выйгралі зь лікам 82-75.
Зоркай гульні быў першакурсьнік Тайлер Хэнсбраў (Tyler Hansbrough), які прынёс Tar Heels цэлых 40 ачкоў (!) - гэта рэкорд па выніковасьці на пляцоўцы Сьміт Цэнтар.
У канцы матча каралінская традыцыйная песьня гучала сапраўды ўзьнёсла. Ехалі дамоў са знаёмым спэцыяльным аўтобусам, які развозіў заўзятараў. На апошнім прыпынку ўсе разьвітваліся дружнымі воклічамі ў пыдтрымку сваёй улюбёнай каманды.

February 14, 2006

iRepress

Filed under: America - Administrator @ 4:32 am

Мультыплікатар Марк Фіёры намаляваў цікавую флэш-пародыю на пашукавікі, што самацэнзуруюць свой кантэнт і гэтым дапамагаюць дыктатурам. Глядзець тут.

February 13, 2006

Schultze Gets the Blues

Filed under: America - Administrator @ 3:42 am

Шульцэ

Сёньня паглядзеў “Schultze Gets the Blues”. Каб я склаў сьпіс 5-ці самых нецікавых фільмаў, што мне даводзілася глядзець, ён бы там заняў пачэснае мейсца. Большую палову кадраў можна было б выкінуць бяз страты сюжэту.
Праўда, асабліва і сюжэтнай лініі ў гэтым фільме я ня ўбачыў.

February 11, 2006

На папулярную тэму

Filed under: Belarus, America - Administrator @ 8:11 pm

religious diversityНе магу цалкам абыйсьці тэму карыкатуры Мухамада, што спачатку была надрукаваная ў дацкай газэце. Здавалася, што яна застанецца незаўважанай, але прайшоў некаторы час і вогнішча разгарэлася так, што цяпер гэта тэма №1 (у тым ліку і на форумах Tut.by). На кожным занятку абмяркоўваем, на blackboard-е па адным прадмеце сам удзельнічаю ў даволі гарачай дыскусіі. Маё стаўленьне такое: ніхто і нішто не павінна замінаць творчаму самавыяўленьню мастака, літаратара, аніматара, рэжысэра. Тым больш няслушным мне падаюцца абвінавачваньні кагосьці ў блюзнэрстве, амаральнісьці, зьнявазе нейкага канону, стоду. Чытаць далей…

February 10, 2006

Super Bowl

Filed under: America - Administrator @ 5:06 am

Стылерз

Чаму большасьць беларусаў ня любяць амэрыканскі футбол? Ён нічым ня горшы за эўрапейскі, хоць і мае больш складаныя правілы. Зрэшты, пытаньне стаўлю няслушна. Як яго любіць, калі яго ТВ не паказвае, ды й не гуляюць у яго ў нас. Любы спорт фармуецца, як неад’емная частка культуры, традыцыі. Хоць і ўплываць на прэфэрэнцыі людзей можна. Ну вось, прыкладам, падабаецца Лукашэнку хакэй – лядовыя палацы, як грыбы, пазьяўляліся пасьля дажджу.
Быў бы яму даспадобы амэрыканскі футбол, глядзіш, БРСМ наладзіў бы моладзевую футбольную лігу (МФЛ). Але ня лёс. Ну нічога.
Я таксама яшчэ зусім нядаўна ў гэтым спорце анічога не разумеў. Але ў Амэрыцы не магчыма прайсьці паўз гэтай часткі іх культуры. Вось некалькі дзён таму са сваімі знаёмымі пад піва і чыпсы я паглядзеў галоўную падзею года ў амэрыканскім футболе – Super Bowl. Спачатку падавалася, ей Богу, што выйграе Сіэтл, але Pittsburgh Steelers рулілі на полі ў другім тайме. Ды і сярод заўзятараў прыхільнікаў апошніх было значна больш.

February 9, 2006

Ўінстан Салем

Filed under: America - Administrator @ 11:50 pm

Не было часу пісаць гэтымі днямі. Але ня толькі быў загружаны вучобай, але і так офлайнавымі справамі. Напрыклад, наведаў прыгожы горад Ўінстан Салем, дзе стаіць зьменшаная вэрсія Empire State Building, а таксама ёсьць рэканструкцыя паселішча мараваў і цудоўны музэй цацак. Здымкі можна паглядзець Чытаць далей…

February 5, 2006

Zimoŭski žoh

Filed under: Belarus, America - Administrator @ 3:12 am

ЗимовскийNia viedaju, jak u mianie chapiła ciarpieńnia, moža biełaruskaja “talerantnaść” spracavała, ci prosta Zimoŭski žoh svaimi pytańniami, ale siońnia ja pahladzieŭ usio tak zvanaje interviju A. Łukašenki biełaruskim telekanałam.
Adkryćciaŭ nijakich dla siabie nie zrabiŭ, chiba tolki čarhovy raz pačuŭ pra toje, što žyvu ŭ samaj varožaj Biełarusi (čytaj Łukašenku) krainie. Pa słovach biełaruskaha prezydenta, USA padbuchtorvajuć Eŭropu presinhavać siniavokuju RB. Maŭlaŭ, va ŭsim hetym daŭleńni Ameryka vinavataja.
Akramia taho, znajšoŭ na sajcie BT mahčymaść prahladać novuju prahramu kanała – adyjozny Zimoŭski viarnuŭsia ŭ eter. Jahonaje novaje “show” “Жесткий разговор” – heta remake prahramy BBC “Hard Talk”, jakuju ja časam lublu pahladzieć za vastryniu pytańniaŭ. Versija BT pačynajecca vielmi padobna, navat zastaŭka nahadvaje aryhinał, ale voś što idzie paśla jaje, zasmučaje. Niama z čym paraŭnoŭvać. Choć treba zaŭvažyć, najbolš vojstryja pytańni padčas vyšej zhadanaha interviju Łukašenku zadavaŭ mienavita Zimoŭski. Jon nieadnarazova fakusavaŭ temu manaloha prezydenta na apazycyi, unutranych i źniešnich vorahach. Heta ažyŭlała Łukašenkaŭ speech i prymušała mianie adarvacca ad čytańnia knižki.

February 4, 2006

Патрэбна ўзгодненая пазыцыя

Filed under: America - Administrator @ 4:10 am

Прадстаўнікі Эўразьвязу заяўляюць пра небходнасьць узгодненай пазыцыі са Злучанымі Штатамі па беларускім пытаньні.
Паседжаньне Кангрэсу на нашу тэму адбылося 1 лютага. Падрабязнасьці абмеркаваньня можна прачытаць на сайтах Дзярждэпартамэнту ЗША і Радыё Свабоды.

February 3, 2006

Каб грамадству дасьпець да “public judgment”, ёсьць каля 40 дзён

Filed under: Belarus, America - Administrator @ 5:36 am

Public JudgmentРыхтую дыскусію па кнізе “Coming to Public Judgment. Marking Democracy Work in a Complex World” Дэніэля Янкеловіча. Атрымаўшы адукацыю ў Гарвардзе і Сарбоне, гэты “галоўны амэрыканскі дасьледнік грамадскае думкі” – аналяг нашага Манаева :) – напісаў цікавую рэч, якая акуальная ня толькі для ЗША, але і для Беларусі.
Аўтар лічыць, што існуе разрыў паміж якаснымі высновамі экспэртаў і павярховымі меркаваньнямі грамадскасьці. Але акрамя стандартных “public opinions” Янкеловіч бачыць больш высокую стадыю “public judgments”. Грамадскія суджэньні – гэта вышэйшы ровень абазнанасьці публікі, які дазваляе якасна зьмяняць рэчаіснасьць, супольна вырашаць тую ці іншую праблему.
У аўтарытарных краінах, як у нас, “публічныя суджэньні” увогуле справа праблематычная. Ёсьць экспэрты, палітолягі, філёзафы, навукоўцы, ды нават мясцовыя ўлады, якія кажуць (альбо патаемна мяркуюць) аб неабходнасьці зьмены вышэйшай улады ў Беларусі. І разам з тым, ёсьць грамадства, што, калі карыстацца тэрміналёгіяй Янкеловіча, адстае ад экспэртных ацэнак.
Рана ці позна думкі гэтых дзьвюх даволі далёкіх адна ад аднэй групаў супадуць і становішча зьменіцца. Аўтар “Публічных суджэньняў” пісаў, што на гэта часам патрэбныя многія дзесяцігодзьдзі. Нават у Амэрыцы экспэртам спатрэбілася болей за 20 гадоў, каб перадаць шырокай грамадскасьці клопат і нават страх перад стратай канкурэнтназдольнасьці ЗША на сусьветным рынку.
На тое каб беларускаму грамадству дасьпець да “public judgment”, ёсьць каля 40 дзён. Ці здолеем?

February 1, 2006

“Fuck Lukashenka”

Filed under: Belarus, America - Administrator @ 3:10 am

czolgosz“Fuck Lukashenka” - так завецца песьня бостанскага панк-гурту Сzolgosz. Пасьля таго, як музыкам адмовілі ў беларускай уяздной візе, кружэлку з гэтым трэкам бостанцы даслалі ў амбасаду нашай краіны.
Паслухаць песьню ў інтэрнэце можна тут, а ейны тэкст, а таксама інтэрвію з панкамі можна пачытаць на Тузіне Гітоў.
На афіцыйным сайце гурта ёсьць тры mp3-шкі з красамоўнымі назвамі “LIBERATION”, “NO WAR BUT THE CLASS WAR” і “WE WANT ANOTHER COLD WAR”.

Get free blog up and running in minutes with Blogsome | Theme designs available here

stats count